Дзень 26 кастрычніка 1941 увайшоў у гісторыю Мінска як дзень першай публічнай расправы. Рана раніцай з брамы турмы вывелі 12 чалавек, прысуджаных да павешання за сувязь з партызанамі. Сярод асуджаных на смерць васьмі мужчын і чатырох жанчын былі першыя мінскія падпольшчыкі — Вольга Шчарбацэвіч, якая працавала ў бальніцы і ўначы выводзіла параненых савецкіх салдат да партызанаў, яе сям’я — муж, сястра, 15-гадовы сын Валодзя, яе сябар па падполлі Кірыл Трус.

Пакаранне смерцю фашысты здымалі на фота.
Зразумела, не для таго, каб праз 70 з лішнім гадоў беларускі рэжысёр-дакументаліст высветліў імёны ваенных злачынцаў. Але так ужо здарылася, што Анатоль Алай, які шмат гадоў шукае сляды свайго бацькі Івана Алая, што знік без вестак на вайне, падчас пошукавай работы ў Германіі натрапіў на адну з гэтых фатаграфій.

Карл Шайдэман ёсць толькі на адным з 28 фота пакарання падпольшчыкаў у Мінску (на фота ўнізе злева). Журналістка Анегрыт Айхорн пазнала свайго бацьку.

Карл Шайдэман ёсць толькі на адным з 28 фота пакарання падпольшчыкаў у Мінску (на фота ўнізе злева). Журналістка Анегрыт Айхорн пазнала свайго бацьку.

Анатоль Алай шмат гадоў шукае сляды свайго бацькі Івана Алая.

Анатоль Алай шмат гадоў шукае сляды свайго бацькі Івана Алая.

Карл Шайдэман

Карл Шайдэман

Журналістка Анегрыт Айхорн пазнала свайго бацьку. Яна паспрабавала жыць з гэтым, але не змагла.

Журналістка Анегрыт Айхорн пазнала свайго бацьку. Яна паспрабавала жыць з гэтым, але не змагла.

11 месяцаў пайшло ў рэжысёра на пошукі ўнікальнага матэрыялу. 11 тоўстых папак з фота і архіўнымі дакументамі сталі вынікам гэтых пошукаў. Ну і, вядома, сам фільм, які аўтар назваў «Бумеранг». Днямі стужку прымала на «Беларусьфільме» мастацкая рада, хутка яе ўбачаць гледачы. Па сутнасці, атрымаўся не проста фільм, а журналісцкае расследаванне. Анатоль Алай пераканаўся: хтосьці ўсё ж можа са сваім бацькам, што загінуў на вайне. Праўда, гэтая сустрэча можа абярнуцца жыццёвай трагедыяй.

Звычайны фашызм

Увесну 1997 года ў Мюнхен прыехала перасоўная выстава «Злачынствы вермахта. 1941–1944 гады», арганізаваная Гамбургскім інстытутам сацыялагічных даследаванняў. У гарадскую ратушу, дзе размясцілася экспазіцыя, пашызтавалася вялізная чарга — толькі за першыя некалькі дзён выставу паглядзелі 86 тысяч чалавек. Чым тлумачыўся гэты ажыятаж? Напэўна, тым, што

для многіх немцаў вермахт стаў апошняй легендай вайны.
Нюрнбергскі трыбунал не прызнаў вермахт (як арганізацыю) злачынным. У адрозненне, скажам, ад нацысцкай партыі або службы бяспекі СС. Логіка рашэння міжнароднага трыбунала была ясная: нельга караць салдат, якія выконвалі загады. Ад аднаго пасляваеннага пакалення немцаў да іншага пераходзіла вера ў тое, што
знішчалі габрэяў і наогул займаліся бруднымі справамі толькі эсэсаўцы, а салдаты вермахта вялі вайну паводле нейкіх традыцыйных і ледзь не рыцарскіх правілах і ніяк не былі злачынцамі.
І раптам такая гучная назва: «Злачынствы вермахта». 800 фатаграфій, якія захавалі масавыя і індывідуальныя расправы, у якіх удзельнічалі салдаты і афіцэры вермахта. Сярод іх і фатаграфіі пакарання 26 кастрычніка 1941 у Мінску з нашага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У музеі захоўваецца 28 здымкаў з той страшнай экзекуцыі. Прысуджаных тады падзялілі на чатыры групы і прылюдна павесілі ў розных месцах: у раёне Камароўкі, на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Маркса, у скверы ля Дома афіцэраў і на варотах дражджавога завода. На фота стрымана зафіксаваны кожны крок на Галгофу барадатага мужчыны ў ватоўцы — Кірыла Труса, юнака ў кепцы — школьніка Валодзі Шчарбацэвіча, і дзяўчыны са шчытом на грудзях «Мы партызаны, якія стралялі па германскіх войсках» — 17-гадовай падпольшчыцы Машы Брускінай. Гэтыя фатаграфіі былі сведкамі абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе. Іх паказаў свету Міхаіл Ром у фільме «Звычайны фашызм», яны ўвайшлі ва ўсе шматтомныя выданні пра вайну. Беларускія дакументалісты таксама звярталіся да фатаграфій, у 1967 годзе Віталь Чацверыкоў зняў па іх фільм «Пакараны ў сорак першым».

Але імёны катаў, выяўленых на здымках у хвіліну злачынства, засталіся нераскрытымі. Шукаць звесткі пра іх праз столькі гадоў — усё адно што шукаць іголку ў стозе сена.

І ўсё ж імя аднаго з іх адкрылася самым нечаканым чынам.

Журналіст або нацыст?

Адна з наведніц выставы раптам страціла прытомнасць. Гэта расцанілі як узрушэнне ад убачанага. Узрушэнне было:

Анегрыт Айхорн — так звалі гэтую пажылую жанчыну — у нямецкім афіцэру на здымку пазнала свайго бацьку Карла Шайдэмана.

— Я вырашыў даведацца пра гэтага чалавека ўсё што магчыма, — кажа Анатоль Алай. — Мне дапамагалі нашы і нямецкія гісторыкі, я адшукаў у Германіі сябра дзяцінства Шайдэмана. Па крупінках я сабраў поўную біяграфію афіцэра вермахта Шайдэмана. Ён быў журналістам, сваю кар’еру пачынаў у 1933 годзе ў газеце ў горадзе Услары. Пачынаў з таго, што ажаніўся з дачкой уладальніка мясцовай газеты. У іх нарадзілася дачка Анегрыт. З Услара адказны сакратар газеты, доктар навук Карл Шайдэман сышоў у 1939-м на вайну.

Па просьбе беларускага рэжысёра дырэктар усларскага гарадскога архіва-музея Вольфганг Шэфер падняў падшыўкі мясцовай газеты. Высветлілася, што рэпартажаў з вайны Шайдэман не дасылаў. Праўда, кажуць, ён вёў дзённік.

Шайдэман рабіў імклівую ваенную кар’еру. А ў 1943 годзе яго франтавы сябар паведаміў жонцы Шайдэмана пра смерць яе мужа дзесьці пад Ржэвам або Вязьмай.

— Ва Услары прынята лічыць, што Шайдэман загінуў за радзіму. Яго імя разам з іншымі адлітае на мемарыяльнай дошцы, — кажа рэжысёр.

Так да нядаўняга часу думала і Анегрыт Айхорн. Яна, як і яе бацькі, стала журналісткай, пісала пад псеўданімам Брыгіты Мелер. Ёй было ўжо за 60, яна прыйшла на фотавыставу, пра якую гаварыў увесь Мюнхен, каб падрыхтаваць матэрыял для газеты. І раптам гэтае страшнае фота. Атрымліваецца, яна, журналістка з бездакорнай рэпутацыяй — дачка ваеннага злачынца? Пра тое, што бацька ваяваў на Усходнім фронце і загінуў, яна ведала: хто тады не ваяваў? Маці малявала ёй гераічны вобраз бацькі. І гэты вобраз разбіўся ў адну секунду.

Дачка за бацьку

Праз два тыдні ў найбуйнейшай штодзённай газеце Германіі «Зюддойчэ Цайтунг» з’явілася артыкул пад назвай «Мой бацька, ваенны злачынец» (Mein Vater, der Kriegsverbrecher). Яе напісала Клаўдыя Майхельбек, сяброўка Брыгіты Мелер. Пасля гэтай публікацыі шчырай і спагадлівай Анегрыт-Брыгіце — такой яе ведалі калегі — давялося несалодка. Яе цкавалі неанацысты, яе пакутаў праз злачынствы бацькі не разумелі многія знаёмыя. У яе хапіла сіл пражыць з гэтым цяжарам 7 гадоў. У 2005 годзе жанчына не вытрымала і скончыла жыццё самагубствам.

У Анегрыт засталіся тры дачкі. Рэжысёр упэўнены: у іх захоўваюцца лісты дзеда з фронту і яго дзённік.

— Кропка ў гэтай гісторыі яшчэ не пастаўленая, я вельмі хачу зняць другую частку, самую важную. Карл Шайдэман ёсць толькі на гэтым адным здымку пакарання. Я хачу знайсці адказ на пытанне, што ён тут рабіў, якую ролю ён адыграў у той расправе. Хачу высветліць імя другога ката на гэтым фота, таго, які накідвае пятлю на шыю Машы Брускінай. Вядома, што зверствы ў Мінску 26 кастрычніка 1941 ажыццяўляў 12-ы літоўскі карны батальён, які ўзначальваў Імпулявічус. Патрэбная будзе яшчэ большая навукова-даследчая праца, але я ўжо ведаю, у якім кірунку рухацца. Гісторыкі мне кажуць, што па іх мерках я б ужо доктарскую дысертацыю мог абараніць. Але я стаўлю перад сабой іншую задачу — зрабіць фільм, які б запоўніў яшчэ адну белую пляму гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У памяць пра майго бацьку, слядоў якога я пакуль так і не знайшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?