Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер знаходзіцца ў аўстралійскім Сіднэі, дзе пачаўся тэнісны турнір Apia International Sydney (а Вікторыя стартавала на ім з перамогі), распавяла ў сваім Twitter’ы смешную гісторыю.

«З раніцы я адправілася выпіць кавы. І тут да мяне з ніадкуль падышоў нейкі хлопец і спытаўся, ці не хачу я выйсці за яго замуж проста сёння… Пацешны малы. Я адказала яму «не», дадаўшы, што я не з яго лігі. Я так сказала, каб ён адчуў сябе прыгожым і асаблівым. Але не думаю, што мне гэта ўдалося. Ха-ха-ха», — напісала Вікторыя.

Гэтага запісу свет мог і не ўбачыць, бо ў тэнісісткі па прылёце зламаўся камп’ютар, пра што яна таксама распавяла ў блогу: «Я прыехала ў Сіднэй! У мяне перасталі працаваць тэлефон і камп’ютар, але добра, што я змагла іх адрамантаваць!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?