Амерыканскай мадэлі Эдрыян Кары, якая з’яўляецца заўзятай фанаткай гонак NASCAR, не дае спакою слава вялікіх блогераў. І каб павысіць папулярнасць сваёй старонкі ў Twitter, яна запэўніла чытачоў, што выкладзе сваю фатаграфію ў стылі ню, калі набярэ 300 000 фаловераў.

Да знамянальнай падзеі засталося зусім трохі, бо ў яе актыве ўжо 289 341 падпісчыкаў.

Кары стала вядомай пасля перамогі ў рэаліці-шоу America’s Next Top Model («Наступная амерыканская топ-мадэль»). Пасля гэтага яе кар’ера пайшла ў гару. Эдрыян стала з’яўляцца на вокладках розных часопісаў, у тым ліку Playboy. Да таго ж яна з’яўляецца прадзюсарам шматлікіх радыё-і тэлеперадач. Кары не хавае, што яна бісэксуалка, хоць у яе ёсць муж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?