Міжнароднае агенцтва Standar&Poor’s у сераду, 21 снежня, панізіла крэдытны рэйтынг Венгрыі да «смеццевага» ўзроўню —
з BBB-/A-3 да BB+/B, прагноз — «негатыўны», паведамляе Agence France-Presse.

Перагляд рэйтынгу ў бок паніжэння агенцтва патлумачыла тым, што «прадказальнасць і крэдытаздольнасць палітыкі венгерскага ўрада працягвае зніжацца».

Standard&Poor’s — другое міжнароднае агенцтва, якое прысвоіла Венгрыі «смеццевы» крэдытны рэйтынг. 25 лістапада 2011 аб паніжэнні рэйтынгу краіны да ўзроўню Ba1 з прагнозам «негатыўны» абвясціла агенцтва Moody’s. Рашэнне Moody’s аб пераглядзе рэйтынгу венгерскі ўрад назваў «фінансавай атакай».

У лістападзе ўлады Венгрыі звярнуліся па фінансавую дапамогу да Міжнароднага валютнага фонду. Краіна разлічвае атрымаць ад МВФ крэдыт на суму 15–20 мільярдаў еўра тэрмінам на 3–4 гады. Улады Венгрыі чакаюць, што рашэнне аб выдзяленні фінансавай дапамогі будзе прынятае ў пачатку 2012 года.

Паводле агенцтва S&P, Беларусь мае доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг «B-" з прагнозам «негатыўны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?