1 снежня стаўка экспартнай пошліны на нафту, што вывозіцца за межы тэрыторыі Мытнага саюза, павышана з 393 да 406,6 долара за тону. Гэта замацавана ў пастанове ўрада Беларусі № 1601 ад 26 лістапада.

Устаноўлены таксама новыя стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты, што вывозяцца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Пошліна на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, якая з 1 кастрычніка ўніфікаваная на ўзроўні 66% ад пошліны на нафту, з 1 снежня складзе 268,3 долара за тону (у лістападзе — 259,3).

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжана з 236,5 да 221,8 долара за тону, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — павысілася з 259,3 да 268,3. Пошліна на бензіны таварныя і прамагонны бензін павысілася з 353,7 да 265,9 долара за тону.

У снежні 2010 года ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін. Згодна з дакументам, з 1 студзеня Расія павінна пастаўляць у Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, абавязана пералічваць у бюджэт РФ увесь аб’ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, і тыя, што вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?