Аргенцінскія мадэлі Андрэа Рынкон і Джына, якія часта з’яўляюцца ў напаўаголеным выглядзе на старонках глянцавых часопісаў, будуць прадстаўляць сваю краіну на міжнародным фестывалі эратычнага кіно ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе.

Фестываль адбудзецца 1–4 сакавіка наступнага года. На ім пакажуць фільмы, знятыя, у прыватнасці, у такім жанры, як містычная эротыка, а таксама будзе закранута тэматыка, звязаная з прадстаўнікамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Звычайна фестываль збірае самых сэксуальных мадэляў з усіх пяці кантынентаў. Нагадаем, што Рынкон вядомая тым, што сцвярджала аб сваіх сувязях з адным з найлепшых футбалістаў свету Ліянэлем Месі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?