Выпадак здарыўся ў Мінску.

Пацярпелая і 27-гадовы нападнік пазнаёміліся праз спецыялізаваны сайт у Інтэрнэце, пасля чаго дзяўчына запрасіла кавалера да сябе дадому.

Аднак раніцай, пасля сумесна праведзенай ночы, залётнік-налётчык раптам дастаў нож і, пагражаючы забойствам, забраў у гаспадыні ювелірныя вырабы, мабільнік і грошы на агульную суму 20 мільёнаў рублёў.

Зараз зламыснік затрыманы і змешчаны пад варту. Дарэчы, для яго гэта не першы канфлікт з законам — раней затрыманы ўжо быў асуджаны за разбой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?