Конкурс праводзіцца ад 2010 года сярод рэдакцый газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў.

Асноўная мэта — стымуляванне творчай дзейнасці рэдакцый газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў па ўсебаковым і аб’ектыўным інфармаванні насельніцтва аб падзеях грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці горада Гродна, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню электронных і друкаваных СМІ.

Натуральна, што вядзецца пра дзяржаўныя СМІ.

Узнагароджанне пройдзе ў наступных намінацыях: «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі», «Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі», «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця»,«Лепшы фотакарэспандэнт», «Лепшы аператар» ды інш.

Прызам за перамогу становяцца грашовыя прэміі ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?