Кацярына Гудаева.

Кацярына Гудаева.

 Надзея Мейхер.

Надзея Мейхер.

У гурце з гэтага часу будзе спяваць украінка Кацярына Гудаева. Яна ўжо вядомая публіцы па працы ў музычным калектыве «Гарачы шакалад».

Праект Канстанціна Меладзэ ўжо некалькі месяцаў не цешыў новымі песнямі і кліпамі. Ходзяць чуткі, што гэта абумоўлена чарговымі зменамі ў складзе жаночага трыа.

У жніўні Гудаева заявіла, што збіраецца распачаць сольную кар’еру і выпусціла адну песню. Аднак яна не набыла папулярнасці ў слухачоў. Па чутках, эфектную брунэтку заўважыў Меладзэ і прапанаваў працу. Пакуль невядома, заменіць Гудаева некага з цяперашніх салістак, ці трыа ператворыцца ў квартэт.

Але ходзяць чуткі, што брунэтка з «ВІА Гры», Надзея Мейхер, цяжарная. Так што хутчэй за ўсё Кацярына заменіць як раз яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?