Адзін з сусветных лідараў у галіне электронікі японская карпарацыя Sony абвясціла аб адклiканнi 1,6 млн вадкакрышталічных тэлевізараў мадэлі Bravia, пасля таго як пакупнікі сталі вяртаць іх на рамонт, жалячыся на тое, што «тэлевізары дымяць». Як паведамляе агенцтва Reuters, такі «эфект» адбываецца з-за таго, што некаторыя дэталі тэлевізараў плавяцца, вылучаючы дым і непрыемны пах.

Адкліканне будзе праведзена ва ўсім свеце, адзначае крыніца.

На сённяшні дзень 11 кліентаў Sony у Японіі, якія набылі тэлевізары, звярнуліся ў кампанію з намерам замяніць сапсаваныя прылады.

У кампаніі паведамляюць, што большасць бракаваных тэлевізараў было выпушчана ў перыяд з 2007 па 2008 гг. Яны паступілі ў продаж у Еўропе, ЗША і Японіі.

Дзякуючы брэнду Bravia Sony у 2006 годзе заняла першае месца па продажах ВК-тэлевізараў ва ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?