Адзін чалавек загінуў, пяцёра параненыя ў дарожна-транспартным здарэнні ў Заокскім раёне Тульскай вобласці (Расія).
Паводле папярэдніх звестак,
мікрааўтобус з беларусамі, які ехаў з Беларусі ў кірунку Масквы, сёння каля 8-й раніцы сутыкнуўся з панэлявозам.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі расійскіх МНС, дарожнай паліцыі, хуткай дапамогі. Удакладняюцца прычыны аварыі і колькасць пацярпелых.
Пацярпелыя шпіталізаваныя ў цэнтральную бальніцу Адоеўскага раёна. У аўтобусе было двое дарослых і дзевяць дзяцей.
0
0
0
0
0
0