Пастаўкі нафты ў Эўропу па нафтаправодзе «Дружба» магчыма замяніць іншымі спосабамі дастаўкі, упэўнены кіраўнік Мінпрамэнэрга Віктар Хрыстэнка.

«Ці можна замясьціць гэты напрамак [цераз «Дружбы»]? У сярэднетэрміновай пэрспэктыве — так, ў доўгатэрміновай — абсалютна дакладна», — заявіў Хрыстэнка на прэс‑канфэрэнцыі ў РИА «Новости».

Транснефть у аўторак судовыя пазовы ў сувязі зь дзеяньнямі беларускага боку, заявіў кіраўнік Мінпрамэнэрга Расеі Віктар Хрыстэнка.

«Адпаведныя пазовы Транснефть накіравала сёньня раніцай», — сказаў міністар на прэс‑канфэрэнцыі ў РИА «Новости».

Пры гэтым ён не ўдакладніў, колькі пазоваў і куды яны накіраваныя. Беларусь спыніла транзыт расейскай нафты ў Эўропу, запатрабаваўшы ў РФ аплаты ўсталяваных з 1 студзеня 2007 г. мытных пошлін на нафту, транспартаваную па нафтаправодах краіны.

Увечары 9 студзеня ў Маскве кіраўнік Мінэканамразьвіцьця Расеі і віцэ‑прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў пачалі перамовы па пытаньнях транзыту расейскай нафты цераз тэрыторыю Беларусі. Пра гэта паведаміла крыніца ў расейскіх урадавых колах.

Перамовы праводзяцца ў будынку Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі. Як чакаецца, яны могуць доўжыцца да позьняга вечару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?