заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 ліпеня на цырымоніі ўручэння ўзнагарод пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2010 года».

«На адзіны курс беларускага рубля мы выйдзем у бліжэйшыя пару месяцаў, — сказаў ён. — Гэта эканамічная неабходнасць, і па гэтым пытанні не можа быць іншых меркаванняў».

Кіраўнік урада назваў умовы выхаду на адзіны курс: стварэнне «падушкі бяспекі» па золатавалютных рэзервах, зніжэнне дэфіцыту знешняга гандлю, больш жорсткае валютнае рэгуляванне і кантроль. «Зараз урад і Нацбанк распрацоўваюць дадатковыя меры для ўзмацнення кантролю валютных патокаў на рознічным і біржавым валютных рынках», — сказаў прэм’ер-міністр. Ён нагадаў, што ў маі ўпершыню за многія гады быў адзначаны прафіцыт знешняга гандлю ў памеры амаль 117 млн. долараў ЗША.

Мясніковіч паведаміў, што ўрад і ў далейшым будзе падтрымліваць экспартна арыентаваныя і імпартазамяшчальныя вытворчасці. Праект адпаведнага ўказа прэзідэнта адпраўлены яму на разгляд. «У гэтай сітуацыі ўрад слухае і чуе бізнес, але, на жаль, некаторыя кіраўнікі бізнес-саюзаў у пагоні за таннай папулярнасцю робяць гучныя заявы і нагнятаюць страсці, — сказаў прэм’ер-міністр. — Па галоўным цяперашнім пытанні — пытанні курсаўтварэння — прашу бізнес чуць і ўрад. Мы ніколі не пойдзем на повадзе ў чыстых імпарцёраў і спекулянтаў і не пакінем беларускі рубель у свабодным плаванні, без інтэрвенцый. Наша эканоміка залежыць ад знешняга гандлю, і да гэтага яна яшчэ не гатова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0