Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў разлічвае, што паглыбленне супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам «будзе садзейнічаць пад’ёму Беларусі на аснове правядзення надзённых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, умацавання дэмакратычных інстытутаў, захавання правоў і свабод чалавека».

Пра гэта гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме Мядзведзева беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку ў гонар Дня Незалежнасці.

«Перакананы, што гэта адпавядае карэнным інтарэсам нашых дзяржаў, задачам забеспячэння стабільнасці і бяспекі на еўрапейскім кантыненце», — гаворыцца ў тэлеграме прэзідэнта РФ, апублікаванай на сайце Крамля.

Мядзведзеў адзначае, што «шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы падмурак для развіцця сучасных расійска-беларускіх адносінаў».

«Магістральным кірункам сумеснай працы застаецца ўмацаванне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, павышэнне эфектыўнасці гандлёва-эканамічных сувязей. Важным крокам на гэтым шляху, безумоўна, стала стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі», — гаворыцца ў пасланні расійскага лідара.

Кіраўнік расійскай дзяржавы павіншаваў беларускага калегу з Днём Незалежнасці і 67-годдзем вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?