Страх – за праўду кінуцца ў бой,
страх – не дагадзіць акупантам,
быць удома самім сабой,
чалавекам быць – страх пракляты!

Суд – за думкі вольны размах,
воля – толькі прадажнаму слову.
Беларусам быць – тройчы страх,
страх – валодаць роднаю мовай.

Страх – ў чужыне сваіх братоў,
перад здзекам страх не скарыцца.
Страх – маліцца на мове бацькоў,
дзікі страх – наагул маліцца!

Страх – што ўвечары Каляда,
і за сына, што пойдзе ў школу,
страх – што бліжняга не прадаў,
страх – што чэсны, што не жывёла.

Брыгадзіраў страх на сяле,
страх падлізаў змяіных ўсюды,
страх – хадзіць па сваёй зямлі,
гдзе начальнікі і Іуды.

Страх – гуманнасці, дабраты,
перад рускім страх, перад ляхам, –
мы ж не горшыя, што ж, браты,
можа, хопіць гэтага страху?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0