«Газпрам» і «Нафтагаз Украіны» дамовіліся прыступіць да ацэнкі актываў, якія могуць быць унесеныя ў іх сумеснае прадпрыемства, гаворыцца ў паведамленні расійскага газавага холдынгу.

У сераду ў Маскве адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення ААТ «Газпрам» Аляксея Мілера і міністра па пытаннях паліва і энергетыкі Украіны Юрыя Бойкі. «На сустрэчы былі разгледжаныя аспекты стварэння сумеснага прадпрыемства „Газпрама“ і „Нафтагаза Украіны“. Бакі дамовіліся прыступіць да ацэнкі актываў, якія могуць быць унесеныя ў СП », — гаворыцца ў паведамленні.

Аб’яднаць «Газпром» і «Нафтагаз Украіны» прапанаваў у канцы красавіка прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы са сваім украінскім калегам. Мілер казаў, што кампаніі павінны ісці да зліцця праз стварэнне сумеснага прадпрыемства.
Паводле яго словаў, унёскам у СП з расійскага боку могуць стаць радовішчы, з украінскага — газатранспартная сістэма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?