Лідар «Ляпіса Трубяцкога» запісаў песню «Стоп, мафія!» разам з малдаўскай камандай.

Музыкі спяваюць аб грошах, якія «сделают тебя рабом», і высмейваюць мафіёзі, што «чёрную икорку запивают водкой, кубинскую сигару подкуривают соткой».

Песня ўвайшла на альбом Zdob si Zdub «Белае віно / Чырвонае віно». Паслухаць і запампаваць кампазіцыію можна тут. Таксама галасуйце за яе ў хіт-парадзе «Нашего радио».

За апошні час гэта не першае супрацоўніцтва Сяргея Міхалка з замежнымі музыкамі. Нядаўна выйшаў кліп на рэмікс песні «Болт», запісаны сумесна з Noize MC. Да гэтага расейскі рэпер запісаў рэмікс на песню «Капітал» да еўрапейскага альбома «Ляпісаў» «Agitpop».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?