Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 верасня 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За жнівень гэты паказчык не змяніўся. На працягу 2009 года назіралася ваганне ўзроўню беспрацоўя ад 0,4 да 0,5%.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў жніўні быў роўны 45 тыс. рублёў.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 верасня было зарэгістравана 4.104 беспрацоўныя. У студзені-жніўні па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася больш за 16.700 чалавек. На пастаянную ці часовую працу ўладкавана 8.499 чалавек. З іх 4.842 беспрацоўныя атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час уладкаваны 2.282 студэнты і школьнікі. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіраваны 1.424 беспрацоўныя. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.405 чалавек, у тым ліку 1.798 беспрацоўных.

Лік заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 верасня склаў 18.339, у тым ліку для рабочых — 14.325.

Падчас пошуку працы да камп’ютэрных інфарматараў звярнуліся больш за 227,4 тыс. чалавек, анкету-рэзюмэ запоўнілі 1.858 чалавек.

Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі), слесары і электраслесары (1.314), грузчыкі (194), прыбіральшчыкі (541), медсёстры (467), урачы-тэрапеўты (116), машыністы (338), бетоншчыкі (248), муляры (608), выхавальнікі (385), кандуктары (626), прадаўцы (554), інжынеры (387), міліцыянеры (317).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?