Вёска Бель Горацкага павета. У гаспадара С.
«НН». № 23–34. 1910
Васіль Быкаў: Ключавы гістарычны момант для кожнай нацыі — гэта нацыянальны суверэнітэт і свая дзяржава. Калі ёсць незалежнасць — з’яўляюцца аб’ектыўныя ўмовы для разьвіцця нацыянальнай культуры; калі ж гэтага не будзе, калі Беларусь зробіцца чарговай правінцыяй Расейскай імперыі — вельмі хутка не будзе нічога. Не будзе беларускай культуры. Для мяне гэта абсалютна ясна, таму што слабая беларуская самасвядомасць не вытрывае той навалы масавай культуры, якая насоўваецца з Захаду, і дзяржаўніцкай таталітарнай русіфікацыйнай хвалі, што ідзе з Усходу.
«НН». № 26. 2000