Беларускія ўлады працягваюць пераслед актывістаў непрызнаванага Саюза палякаў, сведчаннем чаму з’яўляецца аднаўленне пракуратурай крымінальнай справы ў дачыненне да старшыні Івянецкага аддзела Тарэсы Собаль.

Справа была ў свой час зачынена ў сувязі з сышоўшым тэрмінам даўніны, аднак міліцыянты па загадзе пракуратуры яе аднавілі, а Тарэсе Собаль забаранілі пакідаць межы краіны.

Тарэса Собаль не лічыць сябе вінаватай і пераканана гаворыць аб тым, што аднаўленне справы — не што іншае, як ажыццяўленне супраць яе псіхалагічнага ціску з мэтай запалохвання:

У свой час крымінальная справа была ўзбуджана на Тарэсу Собаль паводле артыкула «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».

У 2004 годзе яна, як і некалькі іншых актывістаў Саюза палякаў, атрымала ад тагачаснага кіраўніка арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага матэрыяльную дапамогу, якая і выклікала зацікаўленасць праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?