Пракуратура Бабруйскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі ў вёсцы Рымоўцы двух мужчын.

Як паведаміла cтаршы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, трупы 51‑гадовага жыхара вёскі Рымоўцы і 34‑гадовага жыхара вёскі Масты знайшоў 2 мая прыкладна а 15‑й у полі непадалёк ад свайго дома брат аднаго з загінулых.

Мяркуецца, што смерць наступіла ад удару разраду маланкі. На целах загінулых знойдзеныя сляды ад удару маланкі, адзенне абпаленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?