Справа за разбой на падставе арт. 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Мінскім РУУС ў дачыненні да 17‑гадовага і 18‑гадовага мінчан. Яны падазраюцца ў разбойным нападзе на таксіста.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ноччу 30 красавіка. У раённае ўпраўленне ўнутраных спраў звярнуўся 25‑гадовы пацярпелы кіроўца прыватнага таксі. Ён расказаў, што ў 3.20 каля вёскі Тарасава пад Мінскам два невядомыя, якіх ён падвозіў, паспрабавалі задушыць яго, накінуўшы на шыю пятлю. Аднак маладому чалавеку ўдалося вызваліцца і выскачыць з машыны. Нападнікі ўцяклі на яго »Сітраене».

Для вышуку злачынцаў уводзіўся план »Перахоп». У выніку яны былі затрыманы ў скрадзенай машыне ў Дзяржынску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?