У Даніі суд апраўдаў журналістку тэлебачання Лісбет Келстэр, якой былі прад’яўленыя абвінавачванні ў жорсткім абыходжанні з жывёламі пасля таго, як яна ў тэлеэфіры выліла ў акварыюм з дэкаратыўнымі рыбкамі порцыю шампуня супраць перхаці. Тады загінулі 12 рыбак.
Келстэр, ветэрынар паводле адукацыі, правяла эксперымент з рыбкамі, каб прадэманстраваць, наколькі небяспечнымі могуць быць хімічныя рэчывы, выяўленыя ў шампуні супраць перхаці.
0
0
0
0
0
0