Фінскі гурт Аpocalyptica выступіць у Мінску 2 красавіка.

У Мінск працягваюць прыязджаць з канцэртамі замежныя зоркі. Толькі адгрымеў Rammstein, як едзе іншы нямецкі гурт — Scorpions. Але перад ім паспеюць выступіць фіны з Аpocalyptica.

Аpocalyptica стала вядома тым, што музыкі на віяланчэлях выконваюць каверы на вядомыя кампазіцыі Metallica, Sepultura, Pantera і іншых гуртоў. Іх дэбютны альбом «Plays Metallica by Four Cellos» разышоўся накладаў у чвэрць мільёна дыскаў. Акрамя кавераў каманда выконвае і ўласныя кампазіцыі. Нягледзячы на тое, што большасць кампазіцый — інструментальныя, для сумесных запісаў запрашаліся вакалісты з Slipknot, The Rasmus, HIM, Rammstein, Soulfly.

Канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Квіткі: 60000-250000 рублёў.

Але ў продажы ўжо засталіся квіткі ад 115000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?