Увечары ў нядзелю 21 лютага на 83-ым годдзе жыцця памёр кінарэжысёр Уладзімір Матыль.

Ён — аўтар такіх вядомых фільмаў, як «Белае сонца пустыні», «Жэня, Жэнечка і Кацюша», «Зорка прывабнага шчасця».

Кінарэжысёр нарадзіўся 26 чэрвеня 1927 года ў Лепелі. Праз тры гады бацька Матыля быў арыштаваны і сасланы ў лагер у Салаўкі. Уладзімір з маці апынуліся на Паўночным Урале.

У 1948 годзе Уладзмір Матыль закончыў акторскае аддзяленне Свярдлўскага тэатральнага інстытута. Першы нашумелы фільм — камедыя «Жэня, Жэнечка і Кацюша» — быў адмоўна успрыняты ідэолагамі. Матыль атрымаў забарону працаваць па прафесіі.

Другі вядомы яго фільм — эпахальнае «Белае сонца пустыні». Па выніках масавага апытання тэлегледачоў Расіі ён быў прызнаны самым любімым фільмам расіян.

Нарэшце, «Зорка прывабнага шчасця» расказваў пра лёсы дзекабрыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0