Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Сярэдні рэйтынг Валадаркі на картах Яндэкса складае 3,9 бала, ёсць 53 водгукі на аб’ект. Частка з іх мае жартаўлівы характар — людзі пішуць пра СІЗА як пра гатэль:

«Прыветлівы персанал, ветлівае абыходжанне, незабыўны адпачынак і спакой. Праўда, даводзіцца выконваць рэжым».

«Вельмі гасціннае месца. Шмат людзей там знаходзілася».

«Атмасфера сярэднявечча, асабліва ўнутры. Добрае месца, дзе можна задумацца пра добрае і вечнае. Добрая школа, якую лепш прайсці завочна».

«Цудоўныя ўмовы, трохразовае бясплатнае гарачае харчаванне, лазня, кругласуткавая ахова гатэля».

«У цэлым няблага, але ежа не вельмі. І шконка таксама не вельмі зручная, а ўвогуле нармальна. Людзі камунікабельныя, у ферзя даюць па святах».

Для некаторых турыстаў стала сюрпрызам, што Пішчалаўскі замак — гэта рэжымны аб’ект. Адзін з карыстальнікаў піша, што навігатар прывёў яго проста да чаргі людзей, якія чакалі магчымасці аддаць перадачы для зняволеных. Турыст з фотаапаратам іх здзівіў.

Частка людзей так і не ўсведамляе, што за аб’ект перад імі. У водгуках ёсць скаргі, што да замка не падысці, вакол няма ні ўказальнікаў, ні сцежак — толькі будоўля, закрытыя будынкі і хмызняк. Людзі пішуць, што замак разбураецца і што яго складана сфатаграфаваць, бо высокі плот.

Па некаторых водгуках складана зразумець, жарт гэта ці не:

«Ён вельмі прыгожы звонку. Унутры не была, на жаль».

«Прыгожа, каларытна».

«Атмасфернае месца! Хутчэй бы ўжо зрабілі нейкі гатэль з баландой на сняданак».

Але ж ёсць і сур’ёзныя водгукі ад людзей, якія разумеюць, што такое Валадарка. Некаторыя з іх спазналі гэта на ўласным досведзе:

«Правёў у гэтым замку ў агульным каля 1,5 года пад следствам. Добрага мала, і не ўсё так адназначна. Але ўспамінаю з настальгіяй па бязмэтна пражытых гадах».

«Быў тут у 2010, не спадабалася. Вакол людзі са зброяй, не выпускаюць нікуды. Спаць даводзілася па чарзе, бо на 15 месцаў было 26 чалавек. А так, казалі, месца добрае, толькі паглядзець ніхто не дасць».

«Месца жудасць. Аддае мінулым і загубленымі лёсамі. Ведаю дакладна».

Чытайце таксама:

Цяпер афіцыйна: «Валадарку» расфармавалі, СІЗА-1 пераехаў на новы адрас

«Мой тата не вытрымаў бы Акрэсціна». Вольга Такарчук расказала пра арышт у 2021-м, Валадарку, калонію, паўторнае затрыманне і вымушаныя ўцёкі з сям'ёй у 2024-м

Як Якуб Колас сядзеў на «Валадарцы» за несанкцыянаваны сход

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?