Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Сваё рашэнне адмовіцца ад правядзення шэсця арганізатары патлумачылі «меркаваннямі бяспекі», піша Бі-бі-сі.
Шэсце «Несмяротны полк» у Маскве і многіх іншых рэгіёнах адмяняецца другі год запар. У 2023 годзе шэсці не праводзіліся ў Маскве, у рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, а таксама на анексаваных тэрыторыях і многіх іншых расійскіх рэгіёнах.
У 2022 годзе, калі Расія пачала вайну супраць Украіны, акцыя «Несмяротны полк» праводзілася, у Маскве ў ёй удзельнічаў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Шэсце «Несмяротны полк» праводзіцца ўжо больш за 10 гадоў. Ідэя прайсці па вуліцах з партрэтамі сваякоў-франтавікоў упершыню з'явілася ў Томску ў 2012 годзе, пасля стала папулярнай, і такія шэсці сталі праходзіць па ўсёй Расіі 9 мая.
З 2015 года ўлады пачалі актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі «Несмяротнага палка». Акцыя стала афіцыйнай.
Чытайце таксама:
У Мінску не дазволілі шэсце «Несмяротнага палка», але яго правёў Свята-Елісавецінскі манастыр