На думку Паўла Данейкі, шмат хто з беларускіх чыноўнікаў заслугоўвае добрага слова.

«Мы супрацоўнічалі з эканамічным блокам. Там дастаткова шмат прафесіяналаў, напрыклад, у Нацбанку, якія маглі б рухаць рэформы», — адзначыў эксперт.

Данейка згадаў, што калісьці ў размове з Яраславам Раманчуком падлічыў, колькі неабходна чалавек, каб правесці замену кадраў у апараце, які павінен рабіць рэформы.

«Гэта было хіба, у 1995-м годзе. Ён сказаў: «Мы выйграем парламенцкія выбары, памяняем усіх і зробім рэформы». Я спытаў, колькі чалавек трэба, колькі будзе міністраў. Ён адказаў, што максімум 20 міністэрстваў. Гэта 20 міністраў. А колькі намеснікаў? Умоўна па два. А колькі ўпраўленняў? Па два пад кожным намеснікам міністра. У кожным упраўленні па два аддзелы. Акрамя гэтага трэба і абласныя цэнтры.

@tokbelarus Быть прапорщиком при подполковнике — не мечта Лукашенко #беларус #белорусы #беларусь #маз #историиизжизни #лукашенко ♬ som original - AV music

Я яму палічыў, што апарат, які павінен рабіць рэформы, гэта 1200 кваліфікаваных людзей з каштоўнаснай арыентацыяй. І ў маім разуменні, у нас ёсць такія людзі ў сістэме. Ну, можа, 900».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Данэйка: Элітай заўтрашняга грамадства будуць не айцішнікі

Павел Данэйка: Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі

На секцыю канферэнцыі БІСС па рэформах прыйшоў толькі адзін прадстаўнік дзяржаўных структур — рэпартаж

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0