Белы шпак у Мінску. Фота: інстаграм ar_birding

Белы шпак у Мінску. Фота: інстаграм ar_birding

Шпака звычайнага (Sturnus vulgaris) з незвычайнага колеру пер'ем заўважылі ў сталіцы ў пачатку красавіка.

У звычайна цёмнай з каляровымі пералівамі птушкі пер'е было амаль цалкам белым, цёмны колер застаўся толькі на кончыках пёраў.

Такі выгляд звыклай для Беларусі птушкі звязаны з генетычнай мутацыяй, лейкізмам (грэч. λευκός — «белы»), якая адбіваецца на клетках, адказных за сінтэз меланіну. У выніку пігмент утвараецца ў малых колькасцях.

Белы шпак у Мінску. Фота: інстаграм ar_birding

Белы шпак у Мінску. Фота: інстаграм ar_birding

Лейкізм выклікае толькі частковую страту пігментацыі вонкавага покрыва ў жывёл — шэрсці, пер'я, лускі і скуры, але ніколі, у адрозненні ад альбінізму — пігментацыі вачэй.

Такая асаблівасць сустракаецца не толькі ў птушак, але і ў іншых жывёл, напрыклад, у коней, кароў, котак, сабак, гарадскіх варон і алігатараў.

Паводле відавочцаў, незвычайная птушка трымалася крыху падалей ад сваіх суродзічаў, але і не была зусім ізгоем, што звычайна даволі характэрна.

Чытайце таксама:

У Мінску ўпершыню за 15 гадоў заўважылі белага вераб'я ВІДЭА

У Літве стварылі першы ў свеце горад шпакоў. Там можа размясціцца да 1000 птушыных сем'яў

У Гомелі ратавальнікі знялі з даху белага паўліна ФОТАФАКТ

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0