Скрыншот відэа: сацсеткі 

Скрыншот відэа: сацсеткі 

Расійскі спявак Філіп Кіркораў падаў на Літву ў Еўрапейскі суд правоў чалавека. 

Выканаўца патрабаваў, каб літоўскія ўлады знялі забарону на ўезд у краіну. У 2021 годзе Літва прызнала Кіркорава пагрозай для нацбяспекі і забараніла яму ўезд на пяць гадоў, адзначае «Можем объяснить». 

У Кіркорава ёсць грамадзянства Балгарыі, якая ўваходзіць у Еўразвяз, але нават з гэтым пашпартам ён не мог дамагчыся дазволу на ўезд у Літву.

У пазове ў ЕСПЧ спявак заявіў, што Літва парушыла яго права на свабоду выказвання меркаванняў. Акрамя таго, на думку Кіркорава, забарона на ўезд — гэта праява палітычнай цэнзуры. 

Спявак патрабаваў таксама пакрыць сродкі, страчаныя праз скасаванне канцэртаў у Літве. 

Суддзі ЕСПЧ прызналі скаргу непрымальнай. У рашэнні суда гаворыцца, што Кіркораў не вычарпаў усе сродкі прававой абароны ў Літве — ён не падаў скаргі ў мясцовыя суды. Акрамя таго, ЕСПЧ згадаў довады літоўскага боку аб тым, што Кіркораў з'яўляецца інструментам расійскай прапаганды.

У пастанове згадваецца, што спявак выступаў у акупаваным Крыме і падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны. 

У рашэнні ЕСПЧ таксама адзначаецца, што Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека не гарантуе права на ўезд і пражыванне ў канкрэтнай краіне. Нацыянальныя ўрады маюць права вызначаць пагрозы для ўласнай нацбяспекі.

Чытайце таксама:

Расійскія тэлеканалы ігнаруюць 75-годдзе Алы Пугачовай

Маю анкалогію справакаваў скандал з Паплаўскай — Ханок

«Без сопляў і слёз». Валерый Лявонцьеў абвясціў пра завяршэнне кар'еры

Клас
30
Панылы сорам
2
Ха-ха
44
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1