Фота: pixabay

Фота: pixabay

У новы санкцыйны спіс увайшлі 21 чалавек, у тым ліку дзейныя і былыя высокапастаўленыя чыноўнікі, пракуроры, супрацоўнікі спецслужбаў і начальнікі папраўчых калоній, гаворыцца ў афіцыйнай заяве канадскага МЗС, якую перадае агенцтва Reuters.

«Гэтыя асобы былі ўцягнутыя або замяшаныя ў адвольных арыштах і затрыманнях, запалохваннях, а таксама ў празмерным і жорсткім ужыванні сілы ў дачыненні да беларусаў, якія пратэставалі супраць сфальсіфікаваных выбараў», — паведамляе МЗС Канады.

Як адзначае Reuters, у канадскіх санкцыйных спісах ужо знаходзяцца 211 фізічных і 71 юрыдычная асоба з Беларусі.

Чытайце таксама:

Латушка: У Беларусі — рэакцыя і масавы тэрор

Шрайбман прапануе Захаду перагледзець стратэгію адносна Беларусі

Саша Філіпенка: Улады павінны ўсвядоміць, што не будзе ніякіх перамоў, што людзі павінны апынуцца на волі — і ўсё

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0