75-гадовая жыхарка Дрыбінскага раёна памерла ад апёкаў, атрыманых падчас спальвання травы, паведамляе «Магілёў анлайн»

Днём 1 красавіка жанчына спальвала сухую расліннасць на сваім участку каля дома. У нейкі момант пенсіянерка ўпала на траву і загарэлася — гэта ўбачыла ў акно суседка і, паспяшаўшыся на дапамогу, выклікала ратавальнікаў і «хуткую». З апёкамі жанчыну шпіталізавалі ў раённую бальніцу, дзе на наступны дзень яна памерла.

У загінулай выяўлены тэрмічныя апёкі 2-4 ступені каля 95% паверхні цела. Экспертыза ўстанавіла, што смерць пенсіянеркі наступіла ад апёкавага шоку.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0