Орскі НПЗ, які спыніў працу з-за паводкі. Фота: прэс-служба завода

Орскі НПЗ, які спыніў працу з-за паводкі. Фота: прэс-служба завода

Расія просіць Казахстан быць гатовым да паставак у краіну бензіну на выпадак дэфіцыту, выкліканага ўкраінскімі ўдарамі па НПЗ.

У Крамлі хочуць, каб Астана сфармавала для Расіі рэзерв у 100 тысяч тон бензіну і была гатовая паставіць паліва ў патрэбны момант, паведамляе Reuters.

Паводле звестак выдання, гэтае пагадненне ўжо ўзгодненае міністэрствамі энэргетыкі дзвюх краін. Чыноўнікі ў Расіі і Казахстане пакуль адмовіліся ад каментароў. Раней жаданне дапамагчы Расіі з палівам выказалі і ў Беларусі.

Па стане на канец сакавіка атакі дронаў па расійскіх НПЗ вывелі з ладу 14% магутнасцяў па першаснай перапрацоўцы нафты. Днямі спыніў працу і Орскі НПЗ-з-за паводкі ў рэгіёне.

Нягледзячы на тое, што афіцыйна ўлады Расіі заяўляюць, што дэфіцыту на ўнутраным рынку няма, нафтавыя кампаніі цяпер вымушаныя задумвацца пра імпарт паліва.

Улады Расіі раней абмежавалі экспарт бензіну. Забарона не тычыцца краін ЕАЭС. Казахстан таксама абмежаваў экспарт бензіну да канца года.

Чытайце таксама:

У Расіі яшчэ адзін НПЗ спыніў працу. Гэтым разам праз паводку

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1