Сінтэтычны наркотык пад назвай «Куш», зроблены з костак памерлых людзей. Скрын відэа Channel 4 News

Сінтэтычны наркотык пад назвай «Куш», зроблены з костак памерлых людзей. Скрын відэа Channel 4 News

Улады Сьера-Леонэ ўвялі надзвычайнае становішча з-за бескантрольнага ўжывання ў краіне таннага і папулярнага сярод грамадзян сінтэтычнага наркотыку «Куш», галоўным кампанентам якога з'яўляюцца здробненыя чалавечыя косткі, паведамляюць агенцтва Бі-бі-сі і іншыя сусветныя медыя.

Па афіцыйнай інфармацыі, колькасць шпіталізацый з-за «Куша» ў перыяд з 2020 па 2023 год вырас ажно на 4000%, а колькасць загінулых вылічаецца «як мінімум сотнямі». Асноўная частка загінулых — маладыя хлопцы ўзростам да 25 гадоў.

Прэзідэнт краіны Джуліус Маада Бія загадаў неадкладна абарваць ланцужкі паставак і вытворчасці наркотыка ў краіне, стварыць цэнтры па доглядзе і рэабілітацыі пацярпелых, а таксама ўзмацніць ахову могілак, бо менавіта там дылеры і звычайныя наркаманы сталі масава здабываць асноўны інгрэдыент для «Куша».

Аднак, як адзначае Бі-бі-сі, некаторыя абшчыны Сьера-Леонэ незадаволены павольнай рэакцыяй уладаў на крызіс і «часам бяруць закон у свае рукі», змагаючыся з раскрадальнікамі магіл і наркаманамі «грубай сілай».

Сам па сабе «Куш» з'яўляецца сумессю псіхатропных рэчываў. Наркотык выклікае моцную залежнасць, а таксама рост язваў на целе з адміраннем канечнасцяў.

Акрамя гэтага, «Куш» выклікае стан працяглага гіпнатычнага кайфу, які прыводзіць да фатальнага разбурэння псіхікі чалавека. Некаторыя відавочцы і тыя, хто спрабаваў наркотык сам, апісваюць паводзіны наркаманаў, быццам яны сталі «зомбі».

Чытайце таксама:

«З аэрапорта прыйшлося выбірацца на лодцы». Беларуска правяла некалькі месяцаў у Сьера-Леонэ і расказвае, што там і як

«Культура Беларусі вельмі падобная да традыцый роднай Афрыкі». Іншаземны танцор, які жыве ў Мінску, расказаў, за што любіць Беларусь

«Усе яны небяспечныя для чалавека». У Кітаі знайшлі 8 новых вірусаў, якія пагражаюць чалавецтву

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
27
Сумна
9
Абуральна
14