Скрыншот з відэа
Да таго, як за рамонт узяліся спецыялісты з «Гомельрэстаўрацыі», 25 гадоў тут праводзіліся працы метадам так званай «народнай будоўлі», гаворыцца ў сюжэце дзяржтэлеканала.
«Прыцягвалася шмат падрадных арганізацый, работы выконваліся не зусім якасна. Гэта і прывяло да таго, што цяпер наша ратуша мае патрэбу і ў рэканструкцыі, і ў рэстаўрацыі», — заявіў намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Арсеній Цеплякоў.
Рашэнне аб рэканструкцыі было прынята ў канцы мінулага года. У планах — замена ўсіх небяспечных канструкцый. Пры гэтым работнікі музея не выключаюць, што ратуша адкрые свае «таямніцы».
Па словах дырэктара Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея Таццяны Ганчаровай, ёсць інфармацыя, што ад падвальных памяшканняў Ратушы ішлі тры падземныя хады, якія прыкладна ў 1990-я былі замураваныя ў мэтах бяспекі.
Запланаваны тэрмін рэстаўрацыі — 9 месяцаў.
Чытайце таксама:
Як выглядае палац у Ружанах, пафарбаваны ў ярка-зялёны колер ФОТАФАКТ
Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю