Але тут усплываюць нюансы, якія, у тым ліку, тлумачаць невысокі кошт. Участак плошчай шэсць сотак — агульны. Падзяліць яго на тры часткі дакументальна не атрымаецца, паколькі зямля знаходзіцца ў пажыццёва спадчынным валоданні. Дамоўленасці з нагоды выкарыстання могуць быць вуснымі.

Таксама ў кватэры адключаныя камунікацыі, але гэта не звязана з абавязкамі, таму іншых складанасцяў няма. Але ёсць дазвол на рэканструкцыю, то-бок магчымасць прывесці кватэру ў больш камфортны стан.

Пры зносе, перспектыву якога трэба ўлічваць, калі гаворка ідзе пра прыватны сектар у межах сталіцы, уласнік наўзамен атрымае кватэру аналагічнай плошчы.

Як распавёў кіраўнік аддзела продажаў ТАА «Абсалют нерухомасць» Дзмітрый Бабіцкі, званкоў па гэтым аб'екце шмат. Перыядычна цікавяцца іншагароднія. Але часта ў іх слабое ўяўленне пра тое, колькі павінна каштаваць нерухомасць у Мінску.

Зрэшты, суразмоўца мяркуе, што з прыходам цёплага надвор'я, калі падводзіць камунікацыі стане прасцей, гэтая кватэра сыдзе досыць хутка.

Таксама прадстаўнік агенцтва звярнуў увагу, што бліжэйшы па цане аб'ект не нашмат даражэйшы, але там усё працуе. За $28 тысяч у эквіваленце прадаецца паўдома ў Сілікатным завулку недалёка ад станцыі метро «Спартыўная».

Чытайце таксама:

У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада

Новая схема махлярства пры арэндзе жылля — цяжка не падмануцца

«Крыўдна, што на доме паставілі кляймо». Як жывецца мінскім навасёлам у нахіленым доме на Купрэвіча?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1