Максім Кузьмінаў. Фота: ГУР Мінабароны Украіны

Максім Кузьмінаў. Фота: ГУР Мінабароны Украіны

Выданне The New York Times выпусціла артыкул пра лётчыка Максіма Кузьмінава, якому ўкраінскі ўрад выплаціў 500 тысяч даляраў і даў украінскі пашпарт на імя Ігара Шаўчэнкі пасля таго, як той перагнаў ва Украіну расійскі верталёт Мі-8.

Кузьмінаў пакінуў Украіну ў кастрычніку мінулага года і паехаў у Вільяхояс у правінцыі Алікантэ — невялікі горад на ўзбярэжжы Міжземнага мора, папулярны сярод брытанскіх і ўсходнееўрапейскіх турыстаў. Там ён пасяліўся на дзявятым паверсе сціплага жылога дома прыкладна ў 10 хвілінах хады ад пляжу.

Гэта быў дзіўны выбар для чалавека, на ліквідацыю якога відавочна нацэліліся расійскія ўлады. Рэгіён з'яўляецца добра вядомай аператыўнай базай дзеячаў расійскай арганізаванай злачыннасці, некаторыя з якіх падтрымліваюць сувязі са спецслужбамі краіны, заяўляюць іспанскія ўлады.

Па словах аднаго з расійскіх ваенных перабежчыкаў, які пасяліўся ў Іспаніі і пажадаў з меркаванняў бяспекі застацца ананімным, рэгіён, дзе пасяліўся Кузьмінаў, — «чырвоная зона», запоўненая расійскімі агентамі.

Па словах аднаго з высокапастаўленых чыноўнікаў Грамадзянскай гвардыі, у Вільяхояс Кузьмінаў вёў «нясціплае жыццё», хадзіў у папулярныя сярод расійскай і ўкраінскай кліентуры бары, прагульваючы грошы, атрыманыя ад украінскай дзяржавы. Па горадзе ён ездзіў на чорным «Мерсэдэсе» S-класа.

Як менавіта забойцы знайшлі Кузьмінава, не вызначылі. Вядома, што мужчына аднавіў кантакт з былой дзяўчынай, якая знаходзіцца ў Расіі, і запрасіў яе прыехаць да яго ў Іспанію.

За некалькі дзён да забойства кілеры скралі ўседарожнік у іншым горадзе. На ім яны сачылі за Кузьмінавым і прыехалі да яго дома, чакаючы на паркоўцы. У лётчыка выпусцілі шэсць куль, што вельмі дзіўна для Іспаніі.

«Тут, у Іспаніі, не прынята, каб у кагосьці стралялі вялікай колькасцю патронаў», — сказаў начальнік дэпартамента паліцыі Вільяхояс Пепе Альварэс. «Гэта прыкметы, якія паказваюць на арганізаваную злачыннасць, на злачынную арганізацыю, на прафесіяналаў».

Пасля ранення Кузьмінаў змог прабегчы крыху, затым упаў, а забойцы некалькі разоў пераехалі яго на аўтамабілі. Машыну кілераў знайшлі праз некалькі дзён — яна цалкам выгарала. Спецыялістам спатрэбіўся тыдзень, каб вызначыць марку і мадэль аўтамабіля.

Важнай зачэпкай сталі гільзы: Кузьмінава расстралялі з пісталета Макарава. Па словах іспанскіх следчых, гэта можна лічыць пэўным пасланнем: «Я цябе знайду, заб'ю, прыдушу і зняважу».

Чытайце яшчэ:

У Іспаніі забілі пілота, які перагнаў ва Украіну расійскі верталёт

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

Клас
16
Панылы сорам
34
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
16
Абуральна
40

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?