«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў «камеру пакаранняў смерцю» пуцінскай Расіі або лабараторыю рэпрэсій. Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Яго неабходна знішчыць — разам з рэжымам, які праявіў поўнае грэбаванне да чалавечых жыццяў», — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х.

Экзатычную прапанову, каб судзіць арыштаваных па падазрэнні ў выкананні тэрактаў у Беларусі дзеля таго, што ў ёй захоўваецца смяротнае пакаранне, выказала ўчора ў эфіры БТ дэпутатка расійскай Дзярждумы Марыя Буціна.

Чытайце таксама:

Расійская дэпутатка прыдумала, як расстраляць таджыкскіх тэрарыстаў — з дапамогай Беларусі

Абвінавачаныя ў тэракце ў «Крокусе» «прызналіся», што ехалі ў Кіеў па ўзнагароджанне

Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2