Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Беларускі пармезан

Яго выпускаюць некалькі беларускіх вытворцаў, і многія робяць гэта даўно. Напрыклад, «Пармезан дэ люкс» 45% вытрыманы (9 месяцаў) ва ўпакоўцы 250 г па цане 12,87 руб. (за 1 кг — 51,48 руб.) выпускаюць на ААТ «Малочны свет» у Гродне.

У іншай гандлёвай сетцы на прылаўках выяўлены пармезан, выраблены Верхнядзвінскім масласырзаводам. Цана за 180 г — 9,50 руб., 1 кг каштуе 52,78 руб.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Сыры з блакітнай цвіллю

Сыр «Ракфорці» — гэта аналаг знакамітага сыру ракфор, які з'яўляецца самым вядомым у свеце сырам з блакітнай цвіллю. Беларускі прадукт выпускае ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Цана за 1 кг складае 57,57 руб.

Сыр Templier з блакітнай цвіллю вырабляецца там жа. Цана — ад 65 руб. да 70 руб. за 1 кг.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Замарожаная гародніна

Яшчэ некалькі гадоў таму ў асартыменце замарожанай гародніны было шмат польскай прадукцыі, сёння яе вельмі мала. У асноўным цяпер у гэтым аддзеле паўфабрыкаты расійскіх вытворцаў, але ёсць і беларускія.

У крамах знайшліся пачкі сумесі замарожанай гародніны з такімі назвамі, як Mexico, «Італьяна», «Вясновая», «Гародніна па-турэцку» і іншыя, ад ТАА «Правітбел» з Навагрудка. Цана упакоўкі 400 г — каля 4-5 руб.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Хамон

Што прапанавалі беларусам замест імпартнага хамона? Вытворчасць іспанскага далікатэсу наладзілі на трох прадпрыемствах: на Бярозаўскім мясакансервавым камбінаце, а таксама Гродзенскім і Пінскім мясакамбінатах. Сярэдняя цана — 60 руб. за 1 кг.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Вяндліна прашута

Прашута — гэта італьянская вяндліна, зробленая з кумпяка, нацёртага соллю. Сёння такая прадукцыя ў Беларусі выпускаецца на Гродзенскім мясакамбінаце. У адной з гандлёвых сетак знайшлі імпартазамяшчальнае прашута па цане 35 руб. за 1 кг.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Песта

Раней на прылаўках крам быў у асноўным італьянскі соус песта. Цяпер можна сустрэць і беларускі. Яго выпускаюць некалькі вытворцаў.

Знайшоўся такі пад брэндам Zajamnae ад «Белмяспрамінвеста». Вытворца адзначае, што соус песта выраблены з базіліка гатунку Джэнавезэ па традыцыйным італьянскім рэцэпце, а таксама ў складзе свежая зеляніна, вытрыманы цвёрды сыр тыпу пармезан і абсмажаныя арэхі.

За слоічак ёмістасцю 190 г неабходна будзе заплаціць 7,49 руб.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Дзіцячае харчаванне

У рамках праграмы імпартазамяшчэння пашырыўся асартымент мясных кансерваў для дзіцячага харчавання на Аршанскім мясакамбінаце. Слоічкі ад АМКК са зверанятамі без цяжкасцяў знайшліся на прылаўках многіх крам.

Што тычыцца цаны, то адна бляшанка такой кансервы ў залежнасці ад разнавіднасці каштуе каля 2-3 руб.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Жэлейныя цукеркі

Паводле даных статыстыкі, яшчэ некалькі гадоў таму большая частка (каля 70%) жавальнага мармеладу, прадстаўленага на беларускім рынку, была імпартнай прадукцыяй. Сёння сітуацыя памянялася.

У апошні час у крамах можна знайсці беларускі аналаг нямецкіх жэлейных цукерак Haribo ад «Слодыч» («Желайки», «Суперчервячки», «Ежемалина»).

Пашырыўся асартымент мармеладу і на «Чырвоным харчавіку». Многія мармеладкі, напрыклад, цукеркі «Медзведзяняты», нагадваюць прадукцыю нямецкай кампаніі. Каштуе беларускі слодыч каля 2 руб.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Шакаладныя батончыкі «Зарядись»

Такія шакаладныя батончыкі з салёнай карамеллю, арахісам і міндалем, чымсьці падобныя на ўсім вядомы Snickers, вырабляе фабрыка «Камунарка». Цана — 1,52 руб., знайшлі іх у прыкасавай зоне супермаркета.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Паста

«Чырвоны харчавік» выпусціў арэхавую пасту halWOW з фундука і какавы. У самой кампаніі яе называюць годным прыкладам імпартазамяшчэння італьянскай пасты Nutella.

Слоічак беларускай пасты (аб'ём 300 г) каштуе каля 12,5 руб., па цане яна дакладна больш даступная, чым імпартная.

Фота: Myfin.by

Фота: Myfin.by

Чытайце таксама:

«Ні сыру няма, ні да сыру няма». Беларусы расказалі, як змяніла іх жыццё ўвядзенне эмбарга на тавары з «недружалюбных» краін

«Не, гэта не з Італіі». Беларусы пабудавалі ферму мары і заняліся незвычайнай гароднінай

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2