Фота: ФК «Дынама» Масква

Фота: ФК «Дынама» Масква

Галоўны трэнер футбольнага маскоўскага «Дынама» Марцэл Лічка расказаў, колькі грошай ён траціць на жыццё ў Маскве, піша Championat.com

«Захаран [гуляе за «Рэал Сасьедад» — НН] распавёў, што траціць у Іспаніі € 2-3 тыс.? Гэта шмат! Чаму так шмат? (Смяяцца)

Калі я трачу больш €500 за месяц, гэта ўжо будзе шмат. У мяне абед і трэніроўка на базе. Магу схадзіць у краму і купіць прадукты дадому, каб прыгатаваць сабе вячэру. Я максімум трачу ў месяц у Маскве €500 — мне гэтага хапае», — сказаў чэшскі спецыяліст.

Лічка заняў пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама» мінулым летам. Пасля 21 матча ў расійскай прэм'ер-лізе клуб мае 38 балаў і знаходзіцца на трэцім радку турнірнай табліцы.

У 2018-2019 гадах Марцэл Лічка трэніраваў брэсцкае «Дынама» і прывёў у 2019-м клуб да залатых медалёў у чэмпіянаце Беларусі, спыніўшы 13-гадовую гегемонію БАТЭ.

Нягледзячы на першае месца клуб вырашыў не працягваць кантракт з чэшскім трэнерам, і той перабраўся ў Расію, дзе трэніраваў «Арэнбург».

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст патаптаўся на другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3