У Велікодную ноч стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну наперад. На летні час пяройдуць краіны ЕС, Украіна, шэраг краін у свеце.

Розніцы ў часе паміж Мінскам і Кіевам, Вільняй, Рыгай і Талінам не будзе. З Варшавай і Берлінам розніца ў часе будзе складаць гадзіну.

Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?

У Беларусі не трэба, наша краіна, як і Расія, і многія краіны СНД не пераводзіць стрэлкі з 2011 года.

Але нават калі вы і жывяце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца. Застаецца перавесці толькі насценныя і наручныя гадзіннікі, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.

Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку. Самалёты на Захад не лётаюць, цягнікі не ходзяць.

Чытайце таксама:

Мінскі аэрапорт пераходзіць на летні расклад

Выйшла калекцыя гадзіннікаў пра міфы і легенды Беларусі

Беларускі гадзіннік з касмічным дызайнам атрымаў прэстыжную прэмію

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4