Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў кіраўніка камітэта энергетыкі Дзярждумы Паўла Завальнага, Масква сапраўды дамовілася з Мінскам пра рост паставак паліва на расійскі рынак у выпадку неабходнасці.
Пры гэтым Павел Завальны ўдакладніў, што Беларусь і да гэтага нібыта пастаўляла паліва, але цяпер прапрацаваны варыянт павелічэння аб'ёму, каб падстрахавацца і выключыць пытанні з магчымым дэфіцытам.
Пры гэтым, паводле сведчання высокапастаўленага дэпутатата, цяпер ніякага дэфіцыту нібыта няма. Запасы бензіну і дызеля цяпер, маўляў, перавышаюць сярэднегадавыя ўзроўні і дамоўленасці дасягнутыя на выпадак экстраннай сітуацыі.
«Але, улічваючы сітуацыю, каб не ствараць напружанасць, на ўсялякі выпадак мы дамовіліся з беларусамі пра пастаўкі. І дзякуй нашым братам беларусам, што яны з гэтым пагадзіліся, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць экспартная альтэрнатыва, больш прэміяльны рынак для паставак паліва», — заявіў Завальны.
Чытайце таксама:
Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ
На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар