Праект указа распрацаваны па ініцыятыве Міністэрства па падатках і зборах, каб павялічыць долі безнаяўных плацяжоў за тавары, работы і паслугі. 

У праекце ўказа прадугледжана паэтапнае, на працягу 2024-2025 гадоў, зніжэнне гранічнага памеру плацяжу наяўнымі, што робіцца юрасобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ад фізічных асоб пры продажы ім тавараў (работ, паслуг). Гаворка ідзе пра зніжэнне з 500 да 100 базавых велічынь. На сёння гэта зніжэнне з 20 тысяч да 4 тысяч рублёў.

Плануюць таксама больш стымуляваць грамадзян плаціць па безнаяўным разліку. У тым ліку за кошт павышэння памеру ўзнагароджання, які выплачваецца ад сумы безнаяўнага плацяжу і не абкладаецца падаходным падаткам з фізічных асоб, з 2 да 10%.

У Нацбанку лічаць, што законапраект акажа станоўчы ўплыў на далейшае развіццё праграм лаяльнасці, якія прадугледжваюць выплаты фізічным асобам узнагароджання за правядзенне плацяжоў у безнаяўнай форме.

Гэта, у сваю чаргу, будзе стымуляваць грамадзян больш актыўна адмаўляцца ад наяўных.

Чытайце таксама:

Samsung Pay адключае карты плацежнай сістэмы «Мир»

Еўрапошта дазволіла адпраўляць пасылкі за кошт атрымальнікаў

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13