Па даных канала «Матолька Памажы», у канцы мінулага тыдня прадстаўнікі Агенцтва тэлевізійных навін (АТН) правялі сустрэчу са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На ёй паведамілі, што 1 верасня 2024 у Беларусі плануе пачаць трансляцыю «новы інфармацыйны тэлеканал», сярод супрацоўнікаў якога будуць радыя бачыць выпускнікоў факультэта экранных мастацтваў.

Фота: sb.by

Фота: sb.by

Экс-супрацоўнікі «Белтэлерадыёкампаніі» расказалі «Нашай Ніве», што падобныя размовы заводзіліся яшчэ ў 2020 годзе:

«Памятаю, на планёрцы дырэктар АТН Сяргей Хамянтоўскі сказаў начальнікам аддзелаў, што «вось, магчыма, хутка такое будзе». Ведаю, што гэтая ідэя з'явілася пасля другіх Еўрапейскіх гульняў. Камусьці ў Адміністрацыі Лукашэнкі спадабаўся фармат бесперапыннага асвятлення падзей са спартовых пляцовак у жывым эфіры. І, як гэта звычайна бывае, падумалі: «О, а давайце гэтак жа зробім, але толькі з навінамі!».

Па словах суразмоўцы, ідэя была ў павелічэнні навінавага кантэнту з трансляцыяй нон-стоп. І многія тады ўзрадаваліся магчымасці атрымання дадатковага фінансавання пад свежы праект і новыя працоўныя месцы.

«Бачна, што выбары перашкодзілі гэтай задумцы. Але цяпер да яе вярнуліся», — лічыць былы супрацоўнік БТ.

Па нашай інфармацыі, на базе АТН плануецца зрабіць інфармацыйны канал па тыпу «Еўраньюс». Для гэтага будзе пашыраны штат супрацоўнікаў.

«На мой погляд, гэта будзе месца для адпрацоўкі практыкі студэнтаў журфака. Першы фільтр, так бы мовіць. І потым тых, хто сябе зарэкамендуе, канчаткова забяруць на Макаёнка, 9», — лічыць знаёмы з сітуацыяй чалавек.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Што не так з пашпартам «Новай Беларусі» для кэдэбіста, паказаным на АНТ

Дзяржаўная газета «Гомельская праўда» вырашыла павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9