Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images

Як паведамляе прэс-служба МАРГ, 13 гандлёвых сетак падпісалі пагадненне, згодна з якім яны абавязваюцца працягнуць дзеянне сацыяльных зніжак на другі квартал 2024 года.

На зніжку ў памеры 10%, як і раней, могуць разлічваць пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і і маламаёмасныя беларусы. Яна распаўсюджваецца на шэраг найменняў тавараў (мясныя і малочныя вырабы, яйкі, хлеб, некаторыя гародніна і садавіна, крупы і г.д.), уключаных у пералік сацыяльна значных.

Адзначаецца, што са студзеня 2022 года, калі сістэма сацыяльных зніжак была ўпершыню ўкаранёная ў айчынным рытэйле, беларусы атрымалі больш за 2 млн сацыяльных картак, а сукупны памер дысконту за гэты час дасягнуў 64,6 млн беларускіх рублёў.

Чытайце таксама:

У Беларусі мяняецца закон аб рэкламе. Да чаго рыхтавацца блогерам і простым карыстальнікам сацсетак?

Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

У Мінску прадаюць з аўкцыёну вядомую краму канфіскату. Цана пытання — $2,5 мільёна

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1