Увечары жанчына праходзіла каля будынка Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра, і на яе ўпала дрэва. Віцяблянка атрымала траўмы і трапіла ў бальніцу, перанесла дзве аперацыі, на працягу чатырох месяцаў была цалкам непрацаздольная, не магла самастойна перасоўвацца, пішуць Народныя навіны Віцебска.

Прадстаўнікі бальніцы не выбачыліся і не прапанавалі дапамогу па аднаўленні. У выніку жанчына звярнулася ў суд і пазовам і прасіла спагнаць з адказчыка грашовую кампенсацыю маральнай шкоды 100 000 рублёў.

Адказчык на судзе патрабаванні не прызнаў. Разам з тым было ўстаноўлена, што дрэва расло на зямельным участку, які належыць клінічнаму цэнтру, а кантроль за станам тэрыторыі не ажыццяўляўся.

Прадстаўнік лясгасу выказаў меркаванне, што дрэва з'яўляецца небяспечным і магчыма яго падзенне.

У выніку суд Кастрычніцкага раёна прыйшоў да высновы, што пазоў падлягае задавальненню. Аднак сума была куды меншая. 

На карысць жанчыны спагналі 17 000 рублёў, на пакрыццё панесеных судовых выдаткаў 1150 рублёў.

Не пагадзіўшыся з рашэннем суда першай інстанцыі, Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр падаў апеляцыйную скаргу, аднак яе адхілілі. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына забіў жонку і пакончыў з сабой

Сурʼёзная аварыя пад Мінскам. Утварыўся 5-кіламетровы затор

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4