Будынак ліцэя Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: Яндэкс.Карты

Будынак ліцэя Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: Яндэкс.Карты

«Крыху пашыраныя магчымасці паступлення выпускнікоў ліцэяў пры ўстановах вышэйшай адукацыі. Калі летась паступаць у свае альма-матэр пры выдатнай паспяховасці без экзаменаў маглі выпускнікі ліцэя БДУ, ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ліцэя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, то сёлета ў гэты пералік дададзеныя ліцэй Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта», — расказаў Сяргей Пішчоў.

Ён нагадаў, што ўмовы для гэтага засталіся ранейшыя:

«Паступаць выпускнікі гэтых ліцэяў у свае ВНУ могуць у выпадку, калі ў іх у дакуменце аб адукацыі маюцца адзнакі не ніжэй за 8, а па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць профільным прадметам уступных выпрабаванняў — не ніжэй за 9. Гэтыя ўмовы неабходна вытрымліваць», — падкрэсліў прадстаўнік Мінадукацыі.

Чытайце таксама:

Выпускнікам профільных класаў дазволілі паступаць на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0