Фота: Instagram / belarustractors_official

Фота: Instagram / belarustractors_official

Акрамя таго, абноўленыя мадэлі, як сцвярджаецца, вырабленыя не з металу, а з SMC-матэрыялаў, дзякуючы чаму сталі «лягчэйшымі, трывалейшымі, таннейшымі».

@nashanivanews Такога вы яшчэ не бачылі! Навінка ад МТЗ — трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу #мтз #трактор #белорус #беларус #тракторныйзавод #завод #ребрендинг #минск #мтз80 #мтз82 ♬ Беларусь - Без Билета

Таксама ў абноўленай версіі трактара ў кабіне выкарыстаныя цэльнашкляныя дзверы, якія палепшылі агляд, а таксама прастакутныя блок-фары замененыя на лінзаваныя модулі. Новы дызайн распрацоўваў спецыяліст, які раней працаваў у іспанскай аўтамабільнай кампаніі SEAT.

Неўзабаве такі ж рэбрэндынг чакае і мадэль Belarus 82.

Інфармацыя пра намеры замяніць у афармленні трактараў сіні колер на чырвоны выклікала пярэчанні і неразуменне, у Міністэрства прамысловасці нават адпраўлялі петыцыю з просьбай гэтага не рабіць. Аднак яна не дала вынікаў.

Абноўленыя Belarus 80 і Belarus 82 выпусцяць у серыйную вытворчасць на працягу 2024 года.

Чытайце таксама:

Беларусь на паўгода працягнула забарону на вываз асобных відаў прамтавараў

«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне

«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1