самазвал IFA Мульцікар у Гродне

Прабег у 40-гадовага аўто — зусім невялікі, усяго 35,8 тыс. км. Падрыхтаваная маса машыны (з кіроўцам, але без грузу) — 1750 кг. На самазвале ўсталяваны дызельны рухавік «Мэрсэдэс» ОМ 616, аб’ёмам 2/4 л. Гэта дазваляе машыне разганяцца да 70 км/г замест завадскіх 60 км/г.

самазвал IFA Мульцікар падымае да тон і прадаецца ў Гродне.Гарадзенец аднавіў самазвал IFA Мульцікарсамазвал IFA Мульцікар, адноўлены ў ГроднеУ Гродне прадаюць самазвал IFA Мульцікар

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: «Куфар»

Цяпер машына выстаўленая на продаж. Цана — 25 563 рублёў ($ 7 900).

Грузавік-легенда з ГДР

З усіх аўтамабільных кампаній ГДР, Multicar, заснаваная ў 1920 годзе — адзіная, якая працягвае сваю дзейнасць і дагэтуль пасля аб’яднання Нямеччыны. Мадэль, выстаўленая на продаж, — самая масавая за ўвесь час існавання завода. Яе выпускалі з 1978 да 1992 года. У СССР было пастаўлена каля 20 000 адзінак гэтай мадэлі. Цяпер у Беларусі машына сустракаецца рэдка, асабліва ў працоўным стане.

Гродзенец Сяргей, які набыў рэтрагрузавік для працы на вёсцы, аднавіў яго пасля 10 гадоў прастою, піша NewGrodno. Ён цалкам перабраў падвеску, адпескаструіў і пафарбаваў раму, аднавіў кузаў самазвала, пафарбаваў кабіну і перашыў салон. Таксама ён замяніў у машыне оптыку — яна ад УАЗа.

самазвал IFA Мульцікар 25 у Гроднесамазвал IFA Мульцікар 25 у Гроднесамазвал IFA Мульцікар 25 у Гродне

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: NewGrodno

«Мультыкар», хоць і вельмі манеўраны, валодае ўсімі характарыстыкамі паўнавартаснага грузавога аўтамабіля. Для кіравання ім спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы катэгорыі «C».

Чытайце таксама:

«Жонка, вядома, не ў захапленні». Берасцеец купіў савецкі ЛАЗ-699Р за тысячу даляраў, а ўклаў ужо 10 тысяч

Беларус зрабіў самы хуткі дызельны BMW

«Рэшту доўгу так і не вярнулі». Ці варта прадаваць машыну сваякам ці сябрам?

«Цалкам адноўлены арыгінальнымі запчасткамі, якія старанна збіраліся па ўсім свеце». Якія рэтрааўтамабілі можна купіць у Беларусі?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0