Фота: Аляксандра Астахава / «Медыязона»

Фота: Аляксандра Астахава / «Медыязона»

Пяскоў адмовіўся каментаваць катаванні.

«Я пакідаю гэтае пытанне без адказу», — сказаў ён. 

Таксама прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў Крамлі не ўдзельнічаюць у дыскусіі аб вяртанні смяротнага пакарання ў Расіі. 

Затое былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаўся больш адкрыта. 

«Мяне пытаюць усе. Што рабіць? Іх злавілі. Малайцы ўсе, хто лавіў.

Іх трэба забіць? Трэба. І гэта будзе. Але значна важней забіць усіх датычных. Усіх. Хто плаціў, хто спачуваў, хто дапамагаў. Забіць іх усіх», — заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. 

ФСБ паведаміла пра затрыманне падазраваных у Бранскай вобласці ў суботу, 23 сакавіка: сцвярджаецца, што яны накіроўваліся на машыне ў бок расійска-ўкраінскай мяжы. 

Пасля гэтага ў Z-каналах зʼявіліся фота і відэа, на якіх затрыманых катавалі ў час допыту.

Аднаму з іх падвялі электрычны ток да геніталій. Іншаму адрэзалі і засунулі вуха ў рот. Трэцяму выбілі вока. На суд яго прывезлі ў крэсле-каталцы. На фота з залы суда відаць, што падсудныя моцна збітыя.

Чытайце таксама:

Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак ў «Крокусе»

«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
49